Саўмін зацвердзіў пералік горадабудаўнічых праектаў для распрацоўкі ў 2027 годзе
Фота з архіва 13 кастрычніка, Мінск . Савет Міністраў зацвердзіў пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2027 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Пералік сфарміраваны на падставе прапаноў аблвыканкамаў. У яго ўключана распрацоўка 13 горадабудаўнічых праектаў.
У іх ліку схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі ўсіх абласцей рэспублікі і іх асобных раёнаў, генеральныя планы гарадоў Гродна, Жодзіна, Бабруйска і зоны адпачынку рэспубліканскага значэння «Вілейка».





