Рутэнка: пытанне аб вяртанні беларускіх баскетбольных каманд на турніры ФІБА адкладзена да снежня
Сяргей Рутэнка. Фота з архіва 2 верасня, Мінск . Беларускія баскетбольныя каманды пакуль не дапушчаны да міжнародных турніраў. Пытанне аб вяртанні будзе разгледжана ў снежні. Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Сяргей Рутэнка.
Сяргей Рутэнка адзначыў, што на пасяджэнні выканкама Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) былі зняты толькі персанальныя абмежаванні ў адносінах да беларускіх і расійскіх баскетбалістаў, трэнераў, суддзяў, камісараў і іншых афіцыйных асоб. Гэта датычыцца, як класічнага баскетбола 5х5, так і баскетбола 3х3. Паводле слоў Сяргея Рутэнкі, пытанне аб поўным вяртанні зборных і клубаў Беларусі і Расіі плануецца разгледзець у снежні 2026 года на пасяджэнні Цэнтральнага савета Міжнароднай федэрацыі баскетбола.
Раней ФІБА дапусціла да міжнародных турніраў беларускія маладзёжныя каманды па баскетболе 3х3. Першым спаборніцтвам для беларусаў стаў турнір Лігі нацый, які прайшоў у ліпені ў Малайзіі. Па выніках жаночых спаборніцтваў зборная Беларусі (U-21) набрала 510 рэйтынгавых ачкоў і заняла другое месца, прапусціўшы наперад японак. Мужчынская «маладзёжка» заняла чацвёртае месца. Гэтыя турніры былі адборачным этапам да маладзёжнага чэмпіянату свету па баскетболе 3х3.




