Спорт

«Выступілі дастойна, але наперадзе шмат работы». Трэнер зборнай па спартыўнай гімнастыцы аб ЧС

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 21 кастрычніка, Мінск . Галоўны трэнер нацыянальнай каманды па спартыўнай гімнастыцы Валерый Каладзінскі падвёў вынікі выступлення беларусак на чэмпіянаце свету ў Нідэрландах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Нашы дзяўчаты ўпершыню за доўгі час спаборнічалі на планетарным форуме ў камандным турніры, дзе занялі 22-е месца. У асабістым мнагабор’і Сафія Штыхецкая і Ульяна Кузьмянкова трапілі ў топ-50, у практыкаванні на бервяне Настасся Сманцэр увайшла ў топ-40, таксама Беларусь у Нідэрландах прадставілі Караліна Феданюк і Вера Садырбаева.

«Каманда выступіла ў сваю сілу, пры гэтым мы на два балы палепшылі рэзультат летняга чэмпіянату Еўропы. У Сафіі на брусах не атрымаўся саскок, былі недакладнасці на першай звязцы. У астатнім усё выйшла нядрэнна, без памылак можна было прэтэндаваць на фінал. Настасся прадэманстравала сваё лепшае выступленне на бервяне за апошні час, у яе добрая база. Але яна выступала ў самым першым патоку, і ацэнкі ёй «прытрымалі».

Ульяна зрабіла свае лепшыя варыянты на ўсіх снарадах. Караліна дапусціла падзенне на бервяне, крыху страціла канцэнтрацыю, хоць на трэніроўках яна была самай стабільнай. Вера ў першы дзень няўдачна прызямлілася, забалеў галёнкаступ. Пазней пашкоджанне яшчэ крыху пагоршылася, што таксама паўплывала на рэзультат. У цэлым дзяўчаты выступілі дастойна, але наперадзе яшчэ шмат работы», — сказаў Каладзінскі.

На медаль галоўнага старту сезона-2026 прэтэндуе лідар нашай мужчынскай каманды Ягор Шарамкоў. Кваліфікацыю ў вольных практыкаваннях беларус прайшоў з шостага месца, фінал з удзелам Ягора адбудзецца 24 кастрычніка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»