Прыйшоў сватацца, а атрымаў гарбуз. Старадаўні звычай беларусаў
Новости темы «Блогеры на VIDEOBEL.BY » Эти караси удивляют своей окраской! Рыбки в настоящем дачном пруду Детство 90-х против гаджетов XXI века. Игорь Курилович сравнивает поколения 22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Блогер Ігар Гайкевіч, вядомы як Дзед Янкель, на партале VIDEOBEL.BY расказвае пра адзін з незвычайных беларускіх звычаяў сватання.
- Гэтыя словы вас здзівяць. Дзед Янкель тлумачыць палескую гаворку
- Народныя прыкметы лістапада: якімі будуць зіма і вясна?
- Мора Герадота на Палессі — міф ці праўда?
У беларускай мове ёсць цікавы выраз «даць гарбуз», які прыйшоў да нас яшчэ ад нашых продкаў. Што ён азначае? А было вось як. Прыехаў малады хлопец у сваты да сваёй нявесты, але замест дзяўчыны на ганку яго сустракаў… гарбуз. І гэта ні нейкі жарт, гэта старая беларуская традыцыя ветліва, але канчаткова адмовіць маладому чалавеку, калі ён сватаецца ці заляцаецца да маладой дзяўчыны.
«Адмовіць ў вочы вельмі цяжка, нават балюча, таму нашы продкі і знайшлі такое вельмі цікавае рашэнне, — тлумачыць блогер. — Зразумела, што гэтая традыцыя сёння сышла на нішто, знікла. І, хутчэй за ўсё, дзяўчына адкажа вам у месенджары, але застаўся ўкаранелы выраз «даць гарбуз», які азначае атрымаць рашучую адмову».
У некаторых мясцінах Беларусі была традыцыя замест гарбуза ўзнагароджваць хлопца вянком з гароху. Звычайна такі вянок падносілі сяброўкі дзяўчыны гора-сватаўніку. І для маладога парабка гэта было вельмі крыўдна і ганебна.
Больш цікавых відэа з любімымі блогерамі глядзіце на партале VIDEOBEL.BY.





