Грамадства

Браць з сабой парасон ці не? Якое надвор’е чакае беларусаў 14 чэрвеня

13 чэрвеня, Мінск . У Беларусі 14 чэрвеня чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра складзе ад 7 да 22 градусаў цяпла.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»