Грамадства

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 15 чэрвеня 

15 чэрвеня, Мінск . Днём 15 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы.

Вецер паўднёва-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём паднімецца да 14-20 градусаў цяпла.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»