Лукашэнка: Дзень беларускага пісьменства — гэта свята самабытнай нацыянальнай культуры
5 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства з гэтым традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры, багатай духоўнай спадчыны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з’яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе гасцей свята прымае гасцінны Касцюковіцкі раён — край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава.
«Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём беларускага пісьменства
Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!
Шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства — традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры і яе багатай духоўнай спадчыны.
Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з’яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей.
Сёлета гасцей прымае паэтычная Касцюкоўшчына — край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава.
Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка.






