Грамадства

Персанальны догляд атрымліваюць амаль усе пажылыя людзі ў краіне, якім гэта неабходна — Мінпрацы

Фота з архіва Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» На Захадзе нашы намаганні па дасягненні справядлівай ацэнкі падзей ВАВ не знаходзяць разумення — дэпутат   Як агульная гістарычная памяць вывела адносіны Беларусі і Расіі на новы ўзровень, расказаў дэпутат   12 ліпеня, Мінск . Персанальны догляд атрымліваюць амаль усе пажылыя людзі ў краіне, каму гэта неабходна. Аб гэтым расказаў намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі, апекі і папячыцельства Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».

Паводле даных ААН, калі ў канкрэтнай краіне больш як 7 працэнтаў насельніцтва старэйшае за 65 гадоў, то гэта дзяржава ўжо лічыцца старэючай. «У нас больш за 18 працэнтаў. Гэта сусветны і агульнаеўрапейскі трэнд. Таму дзяржава прымае ўсе меры з улікам такіх дэмаграфічных тэндэнцый, каб быць гатовым і каб пажылыя людзі, якіх становіцца ўсё больш, атрымалі адэкватныя меры падтрымкі для камфортнага жыцця ў тым узросце, у якім яны знаходзяцца. Адна з такіх мер — сістэма аказання сацыяльнага абслугоўвання. Асноўным трэндам, які цяпер рэалізуецца на практыцы, з’яўляецца падтрымка дамашняга догляду, таму што дома і сцены дапамагаюць», — адзначыў Мікалай Арол.
Гэта персанальнае суправаджэнне, якое з’явілася нядаўна пры прыняцці новага закона аб сацыяльным абслугоўванні. «Гэта сістэма даўгачаснага догляду. У першую чаргу ахоплены ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Калі раней асобна прыходзіў работнік сацыяльнай службы і асобна медыцынскі работнік і кожны працаваў у рамках сваіх службовых абавязкаў, то ў сістэме даўгачаснага догляду яны працуюць разам. У раёне ёсць камісія, якая для кожнага чалавека распрацоўвае індывідуальную праграму, што ўключае медыцынскія і сацыяльныя аспекты. Акрамя таго, мы дапамагаем сваякам, якія ажыццяўляюць догляд. У адрозненне ад больш заходніх краін, дзе, як кажуць пра Злучаныя Штаты Амерыкі, кожны другі пажылы грамадзянін заканчвае жыццё ў доме для састарэлых, у нас большасць пажылых людзей знаходзяцца пад апекай сваякоў, членаў сям’і, дзяцей і ўнукаў. Але іх трэба навучыць, што вельмі важна, таму цяпер мы развіваем гэты напрамак», — расказаў намеснік начальніка ўпраўлення.

Такім персанальным доглядам ахоплены практычна ўсе, хто мае патрэбу. «Усе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны атрымліваюць неабходныя формы паслуг. Частка з іх знаходзіцца ў сацыяльных пансіянатах, частка атрымлівае паслугі сацыяльнага работніка, у тым ліку ажыццяўляецца догляд сваякамі з выплатай дапамог, гэта значыць рознымі шляхамі. Сацыяльная абароненасць тых, хто каваў Перамогу, будаваў незалежную і суверэнную Беларусь, — галоўны індыкатар нашай сталасці як грамадства і нацыі», — рэзюмаваў ён.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»