Пасольства Нікарагуа ў Беларусі адкрылася ў Мінску
26 кастрычніка, Мінск . У Мінску адбылася цырымонія адкрыцця пасольства Рэспублікі Нікарагуа ў Рэспубліцы Беларусь,
Саветнік супрэзідэнтаў Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва, сустаршыня камісіі Лаўрэана Артэга Мурылья назваў адкрыццё пасольства важнай вяхой у развіцці двухбаковых адносін. Ён таксама адзначыў, што цяпер ідзе работа над адкрыццём беларускага дыппрадстаўніцтва ў Нікарагуа.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў у сваю чаргу таксама выказаў упэўненасць у тым, што адкрыццё нікарагуанскага пасольства надасць новы імпульс у пашырэнні супрацоўніцтва Мінска і Манагуа. «Гэта, безумоўна, вельмі значнае мерапрыемства. І я шчыра спадзяюся, што на працягу бліжэйшых некалькіх месяцаў беларуская місія пачне працаваць у Манагуа», — сказаў ён.
/Будзе дапоўнена/.




