Брэсцкая вобласць нарошчвае экспарт тавараў у Санкт-Пецярбург
Фота з архіва 27 кастрычніка, Брэст . Дэлегацыя Санкт-Пецярбурга на чале з губернатарам Аляксандрам Бягловым наведвае Брэсцкую вобласць. Трохдзённы візіт прадоўжыцца па 29 кастрычніка,
Бакі падтрымліваюць цесныя адносіны. Так, аб’ём экспарту суб’ектаў гаспадарання Брэсцкай вобласці ў Санкт-Пецярбург за студзень — жнівень гэтага года вырас амаль на 15,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га. У расійскі мегаполіс прадпрыемствы Брэстчыны пастаўляюць у тым ліку шырокі асартымент малочнай і мясной прадукцыі, гатовую і кансерваваную рыбу, грыбы, агародніну, а таксама нехарчовыя тавары. Акрамя эканомікі, Брэсцкая вобласць і Санкт-Пецярбург супрацоўнічаюць у сферах адукацыі і культуры.
Праграма цяперашняга візіту расійскай дэлегацыі звярстана насычанай. Гасцей сёння хлебам-соллю сустрэлі каля скульптуры гіганцкага зубра на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей. На вечар у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы запланаваны канцэрт вядучых творчых калектываў Санкт-Пецярбурга. На 28 і 29 кастрычніка намечаны афіцыйныя сустрэчы і перагаворы, наведванне шэрага прадпрыемстваў, мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» і маладзёжнага патрыятычнага цэнтра, нацыянальнага парку «Белавежская пушча».
Бакі рэгулярна абменьваюцца візітамі. У прыватнасці, дэлегацыя Брэсцкай вобласці з візітамі наведвала Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць у красавіку і верасні бягучага года.





