У свеце

ЗША запрасілі Пуціна на саміт G20 у Маямі

Фота РІА Навіны 23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя ЗША накіравала прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну запрашэнне на саміт G20, які пройдзе ў Маямі (штат Фларыда).Аб гэтым заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, паведамляе ТАСС.

«Мы запрасілі прэзідэнта Пуціна, – сказаў Рубіа. – Спадзяёмся, што ён прыме запрашэнне».

Паводле яго слоў, правядзенне новай сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША пакуль не абмяркоўвалася. «Відавочна, ідэальным варыянтам была б сустрэча, якая прынясе вынік, а для гэтага неабходна загадзя правесці вялікую работу», — сказаў ён.

Перагаворы паміж Рубіа і Лаўровым прайшлі на палях 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Яны доўжыліся больш за 50 мінут. Бакі ў тым ліку абмеркавалі адносіны паміж ЗША і Расіяй і канфлікт ва Украіне. Дзяржсакратар ЗША прызнаў, што абмежаваныя або часовыя спыненні агню не прывядуць да ўрэгулявання крызісу.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»