Лукашэнка ў другой палавіне дня накіраваўся на паўднёвы ўсход Віцебскай вобласці
Фота з архіва 16 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля двухдзённай работы на поўначы Віцебскай вобласці ў другой палавіне дня 16 кастрычніка накіраваўся на паўднёвы ўсход рэгіёна. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аб планах азнаёміцца са станам спраў не толькі на поўначы, але і ў іншых частках Віцебскай вобласці Прэзідэнт заявіў журналістам у Верхнядзвінскім раёне. «Вось цяпер у верталёт, праз Расоны туды палячу, на ўсход Віцебскай вобласці, пагляджу, як яны працуюць у сельскай гаспадарцы», — сказаў ён.






