Лукашэнка заявіў аб знешнім уплыве на Зяленскага, што перашкаджае завяршыць вайну
Уладзімір Зяленскі. Фота АР 25 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў у інтэрв’ю французскаму часопісу Le Point, што перашкаджае Уладзіміру Зяленскаму завяршыць вайну і не дапусціць эскалацыі,
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Уладзімір Зяленскі, з’яўляючыся кіраўніком краіны, павінен быў прыкладаць усе намаганні, каб як мага хутчэй спыніць вайну. Аднак у сітуацыі, якая склалася, не ўсё залежыць толькі ад яго асабіста.
«Трэба, каб ён меў самастойнасць і незалежнасць пэўную, — звярнуў увагу беларускі лідар. — Вы (краіны Еўрасаюза, уключаючы Францыю. — Заўвага ) кіруеце сёння Зяленскім. Вы не хочаце, з майго пункту гледжання, закончыць гэту вайну, не дапусціць эскалацыі. Гэта самае небяспечнае для еўрапейцаў і для нас у тым ліку. Эскалацыя — гэта катастрофа».
Прэзідэнт упэўнены ў неабходнасці аднаўлення перагавораў для больш хуткага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Для гэтага можна зноў задзейнічаць патэнцыял Мінска па арганізацыі перагаворнага працэсу. «Трэба было адкінуць усе нюансы, прыехаць сюды, дзе гэта было, назваць «Мінск-тры… пяць» ці як… Вярнуцца да гэтай размовы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.





