Лукашэнка прапануе ў перспектыве павялічваць у Беларусі плошчы пад бульбу
18 верасня, Шклоўскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе ў перспектыве павялічваць у Беларусі плошчы пад бульбу. Аб гэтым ён заявіў у Шклоўскім раёне пры наведванні сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Дзіяна»,
«Ураду пастаўлена задача знайсці рынкі збыту за зіму і вызначыцца, дзе мы будзем вырошчваць бульбу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
У сувязі з гэтым яшчэ адно даручэнне — у дастатковым аб’ёме павінен быць у наяўнасці пасяўны матэрыял.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашнія плошчы пад бульбу ў краіне параўнальна невялікія. «Што за бульбашы, якія бульбу не вырошчваюць», — заўважыў ён.
/Будзе дапоўнена/.





