Лукашэнка падпісаў закон, які аптымізуе адмінпрацэдуры па ахове інтэлектуальнай уласнасці
Фота з архіва 21 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які аптымізуе адміністрацыйныя працэдуры, звязаныя з прававой аховай аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У прыватнасці, скарачаюцца тэрміны правядзення экспертыз заявак, выдачы пасведчанняў на таварныя знакі і геаграфічныя ўказанні, рэгістрацыі аб’ектаў права прамысловай уласнасці.
Законам таксама ўрэгуляваны парадак выплаты ўзнагароджання аўтарам за выкарыстанне службовых твораў навукі, вынаходстваў, карысных мадэлей, прамысловых узораў, сартоў раслін, тапалогій інтэгральных мікрасхем, сакрэтаў вытворчасці.
Таксама дапускаецца выкарыстанне музычных твораў пры стварэнні і распаўсюджванні асобных тэлеперадач са складу тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет, і пры правядзенні важных дзяржаўных палітычных, грамадскіх, культурных мерапрыемстваў без згоды праваўладальнікаў, але з выплатай ім узнагароджання.
Падпісанне закона накіравана на сістэматызацыю прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з аховай аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.






