Прэзідэнт

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію для ўдзелу ў саміце АДКБ

10 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы ў Маскве 11 лістапада прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. Лідары краін абмяркуюць пытанні дзейнасці АДКБ, разгледзяць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. У сваім выступленні Прэзідэнт Беларусі падрабязна спыніцца на пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы, прадставіць пазіцыю Мінска па ключавых напрамках развіцця Арганізацыі.

Па выніках саміту чакаецца падпісанне прыкладна двух дзясяткаў дакументаў, у ліку якіх падагульняючая Дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, Антытэрарыстычная стратэгія да 2030 года, а таксама шэраг рашэнняў, якія датычацца ўмацавання супрацоўніцтва па розных напрамках.

Плануецца, што 10 лістапада ў Маскве таксама адбудзецца двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»