Лукашэнка лічыць, што дынаміка рэалізацыі інвестпраектаў Беларусі за мяжой павінна быць вышэйшая
Фота з архіва 18 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дынаміка рэалізацыі інвестыцыйных праектаў за мяжой павінна быць вышэйшая. Аб гэтым журналістам заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой па выніках даклада кіраўніку дзяржавы,
Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, на наступным тыдні ў кіраўніка дзяржавы запланавана нарада аб рэалізацыі важнейшых інвестыцыйных праектаў Беларусі за мяжой. Неабходнасць правядзення мерапрыемства прадыктавана ў тым ліку нядаўняй вялікай замежнай камандзіроўкай Аляксандра Лукашэнкі. «Наш кіраўнік лічыць, што дынаміка гэтых інвестпраектаў на сённяшні дзень не зусім здавальняючая. Цяпер вельмі добры момант замацавацца на рынках гэтых краін», — падкрэсліў Дзмітрый Крутой.
/Будзе дапоўнена/.





