Прэзідэнт

Лукашэнка даручыў выпрацаваць дакладную праграму па развядзенні ў Беларусі чырвонай пароды кароў

14 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць праграму па развядзенні ў Беларусі чырвонай пароды кароў. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы сельгаспрадпрыемства «Вусце» ў Аршанскім раёне, дзе займаюцца гэтым пытаннем,

Адразу пасля прыезду Аляксандр Лукашэнка пачаў з гісторыі пытання наконт развядзення ў Беларусі чырвонай дацкай пароды кароў.

Некалькі гадоў таму аграрыі і вучоныя папрасілі на гэта грошай. Яны былі выдзелены з бюджэту — у Даніі закупілі 1,2 тыс. галоў. Планавалі на іх аснове вывесці сваю пароду ў Беларусі, прыстасаваную да мясцовых умоў.

«Затым пачалася эпапея», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што рэалізацыя праекта ідзе вельмі маруднымі тэмпамі.

«Дык што ўсё ж такі адбываецца, асабліва тут, дзе мы пабудавалі сучасны комплекс для вучоных? Дзе праўда? Давайце разбірацца», — абазначыў Прэзідэнт асноўную тэму.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік далажыў па гэтым пытанні. Ён падрабязна расказаў аб племянной рабоце, якую праводзяць вучоныя, нюансах фарміравання добрага генетычнага зачыну. Усё гэта павінна даць магчымасць сфарміраваць унікальны набор генаў, што дазволіць у будучым — да 2030 года — гаварыць менавіта аб вывядзенні беларускай пароды.

«Трэба знайсці спецыялістаў, якія дакладна распісалі б для іх задачу. Па выніку — колькі павінна кожны год быць гэтых кароў, комплексы…. Цэлая праграма. Каб мы паглядзелі па выніках і далі ацэнку. Трэба мець канкрэтную праграму, каб было відаць, на што яны павінны выйсці — наш галоўны акадэмік і міністр. Праграма патрэбна, каб было відаць, дрэнна ці добра. Гэта будзе ваш план», — даручыў кіраўнік дзяржавы.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»