Прэзідэнт

Лукашэнка адзначыў значэнне айчынных тэхналогій фармвытворчасці як гаранта здароўя нацыі 

Фота з архіва 15 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Адзін з важных складнікаў бяспекі краіны — развіццё айчынных тэхналогій фармацэўтычнай вытворчасці як гаранта здароўя нацыі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы карпатлівай, навукаёмістай і вельмі адказнай рабоце прадстаўнікоў галіны грамадзянам Беларусі даступны жыццёва важныя лекавыя прэпараты.

«Перакананы, што вашы прафесіяналізм, прыхільнасць да любімай справы, інавацыйны падыход і ў далейшым дадуць вам магчымасць садзейнічаць паспяховаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю дзяржавы, умацаванню іміджу Беларусі на міжнароднай арэне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў работнікам фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці здароўя, шчасця, міру і новых дасягненняў у імя любімай Радзімы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»