Прэзідэнт

Лукашэнка аб медыках: без вас нікуды, будзем рабіць усё, каб вы не былі пакрыўджаны 

5 чэрвеня, Гродна . У Беларусі будуць рабіць усё для развіцця аховы здароўя. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы,

«Без вас нікуды. Нацыя не можа развівацца без моцнай адукацыі і аховы здароўя. Таму будзем рабіць усё, каб вы не былі пакрыўджаны», — звярнуўся Прэзідэнт да медыкаў.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у цэлым у краіне пабудавана ўжо дастаткова такіх сацыяльных аб’ектаў. Іх у першую чаргу трэба эфектыўна і аптымальна выкарыстоўваць, не дапускаючы бяздумнага будаўніцтва. А грошы, адпаведна, можна накіраваць на павышэнне даходаў работнікаў.

«Лішняга нічога быць не павінна. Трэба больш зарплату плаціць людзям — урачам, настаўнікам», — арыентуе беларускі лідар.

/Будзе дапоўнена/. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»