Лукашэнка ў віншаванні з Днём шахцёра: ваша цяжкая праца карыстаецца асаблівай пашанай і павагай
Фота з архіва 30 жніўня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў ААТ «Беларуськалій» з Днём шахцёра. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваша цяжкая праца карыстаецца асаблівай пашанай і павагай, таму што патрабуе ад тых, хто выбраў яе сваім жыццёвым шляхам бязмежнага самавалодання, смеласці, вытрымкі, сілы волі і высокага прафесіяналізму. Менавіта такія людзі — адважныя, надзейныя, падрыхтаваныя — здабываюць карысныя выкапні ў нетрах нашай зямлі, забяспечваючы харчовую бяспеку Беларусі, умацоўваючы яе эканоміку і нарошчваючы экспартны патэнцыял», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць ветэраны, якія заклалі традыцыі непарушнага шахцёрскага братэрства і перадалі іх новым пакаленням калійшчыкаў, якія з гонарам прадаўжаюць справу бацькоў і дзядоў.
«Перакананы, што і ў далейшым вялікі і дружны калектыў «Беларуськалія» выканае ўсе задачы, якія стаяць перад айчыннай горназдабыўной галіной», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам прадпрыемства багатырскага здароўя, шчасця і пакарэння новых працоўных вяршынь.




