У свеце

Каля берагоў Камчаткі адбылося каля 30 землетрасенняў

Фота з архіва 4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля берагоў Камчаткі адбылося за ноч каля 30 землетрасенняў, паведамляе ТАСС са спасылкай на Камчацкі філіял Адзінай геафізічнай службы РАН.

Сейсмічныя падзеі адбыліся пасля адчувальнага землетрасення магнітудай 6, якое зарэгістравана ў Ціхім акіяне на глыбіні 41 км пад марскім дном. На працягу некалькіх гадзін пасля гэтага ў тым раёне адбыўся яшчэ «рой» землетрасенняў.

Жыхары населеных пунктаў адчулі толькі адзін падземны штуршок сілай да трох балаў. Пагроза цунамі не аб’яўлялася.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»