Грамадства

«Макрон паспрабаваў усіх абагнаць». Эксперт растлумачыў, чаму Прэзідэнт Францыі патэлефанаваў Лукашэнку

Эмануэль Макрон. Фота АР 10 чэрвеня, Мінск . Званок Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з’яўляецца лагічным крокам з улікам абстаноўкі, якая складваецца ў Еўропе. Аб гэтым у праекце БЕЛТА «У тэме» заявіў эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка.

Каменціруючы нядаўнюю тэлефонную размову прэзідэнтаў Беларусі і Францыі, якая адбылася па ініцыятыве Парыжа, эксперт адзначыў, што на гэты званок маглі паўплываць сумесныя ядзерныя вучэнні Масквы і Мінска. «Гэты званок цалкам лагічны з улікам той сітуацыі, якая склалася вакол нашых граніц і ў цэлым у Еўропе. Такія званкі адбываюцца альбо перад нейкімі сур’ёзнымі мерапрыемствамі, альбо ў выніку нейкіх дзеянняў. Правялі вучэнні — патэлефанаваў Макрон», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што Еўропа актыўна шукае перагаворшчыка з Расіяй. На думку эксперта, у Еўрасаюзе прыходзяць да разумення, што справіцца з праблемамі, якія існуюць на еўрапейскай прасторы, без Расіі немагчыма. «Гэты званок можна растлумачыць і тым, што Беларусь з’яўляецца мостам паміж Усходам і Захадам. Макрон проста паспрабаваў усіх (размова аб іншых еўрапейскіх лідарах. — Заўвага БЕЛТА) абагнаць у гэтым плане», — лічыць Аляксандр Цішчанка.

Эксперт дадаў, што ЗША ў другі прэзідэнцкі тэрмін Дональда Трампа спрабуюць зняць з сябе цяжар адказнасці за бяспеку ў Еўропе. Такая палітыка Вашынгтона таксама падштурхоўвае Еўрасаюз да неабходнасці ўстанаўлення дыялогу з Расіяй. «Але Еўропе трэба мяняць рыторыку, там вельмі загуляліся ў экспансію. Калі Еўропа пачынае задумвацца аб наступствах такой палітыкі, з’яўляюцца новыя перагаворныя трэкі», — падкрэсліў ён.

Як паведамлялася раней, тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Францыі Аляксандра Лукашэнкі і Эмануэля Макрона адбылася 24 мая па ініцыятыве французскага боку. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі рэгіянальныя праблемы і ўзаемаадносіны Беларусі з ЕС і Францыяй у прыватнасці.

Пазней у размове з журналістамі беларускі лідар падзяліўся падрабязнасцямі размовы. Аляксандр Лукашэнка назваў Эмануэля Макрона аксакалам у Еўрасаюзе, запрасіў яго ў Мінск і заклікаў быць маторам у справе мірнага дыялогу. Акрамя таго, паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, у ліку іншых пытанняў, аб якіх ішла размова з Прэзідэнтам Францыі, былі перагаворы Вашынгтона і Мінска, бяспека ў Еўропе, магчымасць для нармалізацыі адносін.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»