Эканоміка

«Гомельшкло» пераводзіць усе закупкі кальцыніраванай соды на пляцоўку БУТБ

17 чэрвеня, Мінск . ААТ «Гомельшкло», буйнейшы ў Беларусі вытворца ліставога шкла, пераводзіць закупкі тэхнічнай кальцыніраванай соды на пляцоўку Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Рашэнне прынята генеральным дырэктарам прадпрыемства Вячаславам Галавацкім па выніках біржавых таргоў, у ходзе якіх прадпрыемства набыло 7 тыс. т карбанату натрыю расійскага паходжання на суму 8,9 млн рублёў, на ўмовах пастаўкі DAP граніца Расіі — Беларусь. Як праінфармавалі ў ААТ «Гомельшкло», дагавор з прадаўцом падпісаны, аплата праведзена і першыя 10 вагонаў з грузам ужо ў дарозе. Такім чынам, завод адной здзелкай закрыў сваю двухмесячную патрэбнасць у пастаўках тэхнічнай соды.

У выніку прымянення біржавога механізму эканамічны эфект для айчыннага вытворцы шкла склаў каля 260 тыс. рублёў, з якіх 100 тыс. рублёў — на ўмовах дастаўкі грузу.

«Перавод усіх закупак кальцыніраванай соды на біржу — гэта эканамічна абгрунтаванае рашэнне, якое дасць магчымасць нашаму прадпрыемству знізіць выдаткі, спрасціць пошук пастаўшчыкоў і ў перспектыве пашырыць іх геаграфію. У плане эфектыўнасці біржавая пляцоўка на 100 працэнтаў апраўдала нашы чаканні, і ў далейшым для набыцця соды мы маем намер выкарыстоўваць выключна гэты закупачны інструмент» — падкрэсліў Вячаслаў Галавацкі.

Паводле інфармацыі БУТБ, ААТ «Гомельшкло» актыўна карыстаецца біржавой платформай не толькі для закупкі сыравіны, але і для рэалізацыі гатовай прадукцыі, у тым ліку за мяжу. З пачатку года прадпрыемства паспяхова рэалізавала на экспартных біржавых таргах 1,64 млн кв.м ліставога шкла на $4,34 млн.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ — адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя — садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»