У свеце

Перагаворы ЗША і Ірана праходзяць у Швейцарыі

Фота Reuters 21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Катара аб’явіла аб пачатку перагавораў і першым пасяджэнні камітэта высокага ўзроўню з удзелам прадстаўнікоў ЗША, Ірана і Пакістана, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву ведамства.

«Дзяржава Катар у якасці пасрэдніка аб’яўляе аб пачатку работы саміту з удзелам прадстаўнікоў Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісламскай Рэспублікі Іран і дзвюх краін-пасрэднікаў — Дзяржавы Катар і Ісламскай Рэспублікі Пакістан», — адзначаецца ў заяве ведамства.

Доха выказала надзею, што сустрэчы «прывядуць да дасягнення ўсёабдымнага і трывалага пагаднення, што ахоплівае ўсе аспекты, закранутыя ў мемарандуме аб узаемаразуменні» паміж ЗША і Іранам.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Катара Маджыд бен Мухамед аль-Ансары паведаміў, што бакі сфарміравалі спецыялізаваныя тэхнічныя групы для перагавораў па пунктах падагульняючага пагаднення. Акрамя таго, створаны групы маніторынгу за выкананнем палажэнняў мемарандума. Паводле слоў дыпламата, гэта адлюстроўвае прыхільнасць усіх бакоў да добрасумленнага развіцця перагаворнага працэсу. Аль-Ансары таксама высока ацаніў ролю Пакістана як партнёра і пасрэдніка, прыхільнасць Вашынгтона і Тэгерана да дыпламатычных рашэнняў, а таксама падтрымку перагаворнага працэсу з боку Егіпта, ААЭ, Саудаўскай Аравіі і Турцыі.

Дзяржтэлерадыё ісламскай рэспублікі (IRIB) інфармуе, што абмяркоўваюцца спыненне агню ў Ліване, а таксама размарозка іранскіх актываў. Паводле яго даных, іранская дэлегацыя на перагаворах у Бюргенштоку імкнецца дабіцца выканання пяці пунктаў мемарандума.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»