Палітыка

Пасол Беларусі Яўген Сабалеўскі ўручыў даверчыя граматы лідару Судана

12 кастрычніка, Мінск . Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце і Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве Яўген Сабалеўскі ўручыў даверчыя граматы старшыні Пераходнайга суверэннага савета Рэспублікі Судан Абдэль Фаттаху аль-Бурхану. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

«Беларускі бок падкрэсліў гатоўнасць да актывізацыі ўзаемадзеяння, уключаючы ўдзел у постканфліктным аднаўленні Рэспублікі Судан шляхам паставак беларускай сельскагаспадарчай, пасажырскай, грузавой, дарожна-будаўнічай тэхнікі, прадуктаў харчавання і іншых неабходных суданскаму боку тавараў», — праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.
Кіраўніцтва Рэспублікі Судан у сваю чаргу пацвердзіла намер аказваць садзейнічанне ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва па розных напрамках.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»