Эканоміка

Якія дакументы ўзгаднілі прэм’еры краін ШАС па выніках пасяджэння ў Душанбэ

20 кастрычніка, Мінск . Кіраўнікі ўрадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўзгаднілі і зацвердзілі шэраг дакументаў па выніках пасяджэння ў Душанбэ. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
У іх ліку — сумеснае камюніке, якое зафіксуе вынікі сустрэчы, прысвечанай 25-годдзю ШАС. Узгоднены яшчэ чатыры дакументы: Канцэпцыя стварэння адзінай лічбавай платформы для кіравання мультымадальнымі наземнымі грузавымі перавозкамі, План мерапрыемстваў на 2026-2030 гады па рэалізацыі Праграмы шматбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў — членаў ШАС, Канцэпцыя стварэння лічбавай платформы ШАС для развіцця міжнародных мультымадальных грузавых перавозак і Палажэнне аб Банку даных інвестыцыйных праектаў у сферы прамысловасці дзяржаў — членаў ШАС.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»