ДАІ папярэджвае аб росце транспартных патокаў у раёне «Мінск-Арэны» 28 верасня
Фота з архіва 27 верасня, Мінск . У сувязі з правядзеннем 28 верасня мерапрыемстваў у «Мінск-Арэне» з 16.00 чакаецца павелічэнне транспартных патокаў па праспекце Пераможцаў, вуліцы Нарачанскай і вуліцы Ціміразева. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
На вуліцы Ціміразева (на ўчастку ад вуліцы Вясёлкавай да вуліцы Нарачанскай) будуць прадугледжаны месцы для спынення і стаянкі транспартных сродкаў. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту.
На «Мінск-Арэне» адбудзецца хакейны матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ паміж камандамі «Дынама-Мінск» і «Лада» (Тальяці).





