Цяжкаатлет Масюра стаў трэцім на першынстве кантынента-U15
Фота Міністэрства спорту 25 жніўня, Мінск . Беларус Уладзіслаў Масюра выйграў два бронзавыя медалі на першынстве Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат,
Наш штангіст увайшоў у тройку лепшых у катэгорыі да 75 кг сярод юнакоў не старэйшых за 15 гадоў. Пасля рыўка Масюра быў шостым, але пасля другога практыкавання падняўся на трэцяе месца. Малую бронзу ў штуршку беларусу прынёс паспяховы падыход на 136 кг, а бронзавы рэзультат у дваябор’і склаў 239 кг.
Бліжэйшых праследавацеляў з Польшчы і Расіі Уладзіслаў абышоў на адзін і два кілаграмы адпаведна. Два верхнія радкі занялі прадстаўнікі Арменіі і Грузіі. Кантынентальны форум-U15/U18 па цяжкай атлетыцы прадоўжыцца па 27 жніўня, на гэты момант у актыве нашых штангістаў 11 узнагарод (2-2-7).





