Спорт

Валейбалісткі «Мінчанкі» з перамогі стартавалі ў розыгрышы Кубка Расіі 

Фота з архіва ВК «Мінск» 12 верасня, Мінск . «Мінчанка» выйграла першы матч Кубка Расіі па валейболе 2027 года сярод жаночых каманд,
Паядынкі папярэдняга раўнда турніру з удзелам беларусак прымае Хабараўск. Па выніках жараб’ёўкі ў адну групу з «Мінчанкай» трапілі адна каманда з Суперлігі («Дынама-Метар» з Чалябінска) і тры клубы з другога па сіле дывізіёна расійскага валейбола — Вышэйшай лігі «А».
На старце розыгрышу нашы дзяўчаты сустрэліся з прадстаўніцамі эліты з Урала. «Мінчанка» была мацнейшай у першым і трэцім сэтах (25:17, 25:21), але прайграла другую і чацвёртую партыі з аднолькавым лікам 20:25. У вырашальным пятым адрэзку ўдача была на баку беларусак — 15:11 і падагульняючыя 3:2.
Далей сталічная каманда згуляе з «Дынама-Забайкалкай» з Чыты (13 верасня), курскім клубам «ЮЗГУ-Атам» (14.09) і «Амурскімі Тыгрыцамі» з Хабараўска (15.09). У наступны раўнд Кубка Расіі выйдзе толькі пераможца квінтэта. У мінулым годзе «Мінчанка» завяршыла выступленні на папярэдняй стадыі. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»