«Вітэн» стаў другім фіналістам чэмпіянату Беларусі па міні-футболе
Фота БАМФ 9 чэрвеня, Мінск . Аршанскі «Вітэн» стаў другім фіналістам 37-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе,
У Гомелі ў чацвёртым паядынку паўфінальнай серыі дзеючыя чэмпіёны адолелі мясцовы БЧ у серыі пасляматчавых пенальці — 4:2 (гульнявы час — 0:0). «Вітэн» выйграў паўфінальную серыю з лікам 3:1. Раней першымі фіналістамі чэмпіянату краіны сталі лідары рэгулярнага сезона спартсмены «Сталіцы», якія тройчы перайгралі гомельскі ВРЗ — 3:1, 7:2 і 2:0.
Такім чынам, як і год таму, «Вітэн» і «Сталіца» паспрачаюцца за золата нацыянальнага першынства. Першая сустрэча адбудзецца 15 чэрвеня ў Мінску, 19 чэрвеня каманды згуляюць у Оршы, а 23 чэрвеня зноў сустрэнуцца ў мінскім спарткомплексе «Уручча». У залатой серыі мінулага сезона «Вітэн» адолеў «Сталіцу» з лікам 3:2. У цяперашніх фіналістаў па шэсць чэмпіёнскіх тытулаў, столькі ж разоў золата браў мінскі «Дарожнік». За бронзавыя ўзнагароды паспрачаюцца гомельскія ВРЗ і БЧ, якія пачнуць свае паядынкі 14 чэрвеня. Год таму ў серыі за бронзу «Мінск» быў мацнейшы за ВРЗ — 2:1.






