Больш за 700 грузавых і легкавых аўто чакаюць уезду ў Польшчу — ДПК
Фота з архіва 29 верасня, Мінск . Больш за 700 грузавых і легкавых аўто чакаюць уезду ў Польшчу. Такія даныя прывялі ў ДПК, .
Па стане на 12.00 чэргі транспарту фіксуюцца толькі на польскім напрамку.
У прыватнасці, перад пунктамі пропуску «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») і «Цярэспаль» («Брэст») уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць каля 200 легкавушак і 14 аўтобусаў. Сумежныя кантралюючыя службы аформілі 29% транспарту ад нормы.
Таксама каля 500 велікагрузаў фіксуюцца перад пагранпераходамі «Баброўнікі» («Бераставіца») і «Кукурыкі» («Казловічы»), праз гэтыя маршруты ў ЕС праехала 28% фур.






