ЦВК Казахстана аб’явіла папярэднія вынікі выбараў у Курултай
Фота Pexels 24 жніўня, Алматы /БЕЛТА — КАЗІНФАРМ/. У Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстана агучылі папярэднія вынікі галасавання на выбарах дэпутатаў Курултая (парламента), якія адбыліся 23 жніўня.
Згодна з папярэднімі данымі, партыя «Адылет» атрымала 71,17% галасоў выбаршчыкаў. За «Аўыл» прагаласавалі 6,26% выбаршчыкаў, Respublica — 5,56%, «Ак жол» — 5,21%. Агульнанацыянальная сацыял-дэмакратычная партыя набрала 5,11% галасоў, Народная партыя Казахстана — 3,11%, партыя зялёных «Байтак» — 1,07%.
Акрамя таго, 2,51% выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх.
У галасаванні прынялі ўдзел 9 351 539 грамадзян. Папярэдняя яўка склала 74,08%.-0-





