Спорт

Беларусы перамаглі фінаў у Лізе нацый, у Шуманскага — самы хуткі гол у гісторыі зборнай

Фота АБФФ 7 кастрычніка, Мінск . Нацыянальная зборная Беларусі па футболе выйграла другі паядынак у розыгрышы Лігі нацый УЕФА сезона-2026/27,

У чацвёртым матчы групавога этапу падапечныя Віктара Ганчарэнкі ў Будапешце сустракаліся з футбалістамі Фінляндыі. Нападаючы нашай зборнай Арцём Шуманскі адкрыў лік ужо на 14-й секундзе гульні, гэты забіты мяч стаў самым хуткім у гісторыі нацыянальнай каманды. Неўзабаве беларусы зарабілі пенальці, але Захар Волкаў адзінаццаціметровы не рэалізаваў.

У другой палове лічбы на табло не змяніліся, у выніку 1:0 на карысць нашай зборнай. Першы матч беларусаў і фінаў 29 верасня ў Хельсінкі завяршыўся ўнічыю 0:0. Таксама ў бягучым розыгрышы Лігі нацый наша каманда прайграла албанцам (0:2) і перамагла Сан-Марына (4:0). Пасля чатырох тураў у групе С1 у Беларусі і Фінляндыі па 7 ачкоў, у Албаніі на два балы больш.

Наступныя матчы турніру пройдуць у наступным месяцы: 12 лістапада беларусы згуляюць з санмарынцамі, а 15 лістапада — з албанцамі. Пераможца квартэта выйдзе непасрэдна ў дывізіён В Лігі нацый на сезон-28/29, каманда, якая зойме другое месца, у наступным годзе правядзе стыкавыя матчы за права гуляць у дывізіёне В.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»