Эканоміка

Беларусь і Расія ў бліжэйшы час падпішуць правілы работы агульнага рынку электраэнергіі

Фота з архіва 18 кастрычніка, Мінск . Беларусь і Расія маюць намер у бліжэйшы час фіналізаваць дамоўленасці аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі — падпісаць правілы яго работы. Аб гэтым міністр энергетыкі Дзяніс Мароз заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, .
Гэта пытанне закранае нацыянальныя інтарэсы кожнай з краін. «Цяпер мы маем падпісаны дагавор, і літаральна ў бліжэйшы час павінны фіналізаваць свае дамоўленасці, падпісаўшы правілы, па якіх будзе працаваць адпаведны рынак», — сказаў Дзяніс Мароз.
Міністр падкрэсліў, што ключавой асаблівасцю гэтага рынку стане ўзаемадзеянне суб’ектаў гаспадарання дзвюх краін па абмене электрычнай энергіяй. «Гэта павысіць надзейнасць і даступнасць электраэнергіі ў абедзвюх краінах», — падкрэсліў ён.
Больш актуальных навін і аналітыкі глядзіце на VIDEOBEL.BY.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»