Беларусь і Манголія маюць намер развіваць узаемадзеянне ў сферы бяспекі
25 жніўня, Мінск . Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч 25 жніўня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Манголіі ў Беларусі Гунаажаў Байгалмаа,
У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, а таксама перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння бяспекі. Бакі адзначылі, што беларуска-мангольскія адносіны традыцыйна маюць канструктыўны ўзаемавыгадны характар.
На сустрэчы было падкрэслена, што развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва будзе садзейнічаць пашырэнне ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках, у тым ліку і ў сферы бяспекі. У сувязі з гэтым бакі адзначылі наяўнасць патэнцыялу і пацвердзілі намер развіваць кантакты па лініі сілавых і праваахоўных структур, а таксама ў сферы папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.
Аляксандр Вальфовіч пажадаў поспехаў паслу Манголіі ў яе рабоце на новай пасадзе.
Фота Сяргея Шэлега




