Беларусь і Егіпет маюць намер падтрымліваць дадатную дынаміку двухбаковых кантактаў
Фота МЗС 23 мая, Мінск . Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па справах Еўропы Ваілем Хамедам. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў.
Бакі з задавальненнем адзначылі вынікі праведзеных 6-7 мая ў Мінску 8-га пасяджэння Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі і Беларуска-Егіпецкага бізнес-форуму. Пацвердзілі гатоўнасць падтрымліваць дадатную дынаміку двухбаковых кантактаў.
Субяседнікі намецілі планы правядзення сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву па лініі знешнепалітычных і іншых ведамстваў, а таксама парламентаў дзвюх краін.






