«Белавія» атрымала магчымасць купляць лайнеры і кампаненты Boeing — Чаргінец
Фота з архіва 31 кастрычніка, Мінск . ЗША знялі абмежаванні на ўзаемадзеянне карпарацыі Boeing з беларускай нацыянальнай авіякампаніяй «Белавія», паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец.
Як расказаў Ігар Чаргінец, сёння міністэрства гандлю ЗША выдала дазвол карпарацыі Boeing на работу з беларускай авіякампаніяй. «Гэта дасць магчымасць «Белавія» без пасрэднікаў атрымліваць запасныя часткі, кампаненты, праграмнае забеспячэнне па існуючых у авіякампаніі самалётах. Акрамя таго, гэта адкрывае дарогу на правядзенне перагавораў па набыцці самалётаў непасрэдна ў карпарацыі Boeing. Нагадаю, перад гэтым быў выдадзены такі ж дазвол Міністэрства фінансаў ЗША, і гэта дало тэхнічную магчымасць непасрэднага супрацоўніцтва «Белавія» з карпарацыяй Boeing. Год таму ўрад ЗША выдаў дазвол, які зняў усе санкцыі, палітычныя санкцыі, у дачыненні да «Белавія», — сказаў генеральны дырэктар авіякампаніі.
Ён падкрэсліў, што гэтыя рашэнні сталі магчымы пасля правядзення перагавораў кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй Злучаных Штатаў.-0






