АПК, лёгкая прамысловасць і турызм. Віцебская і Наманганская вобласці падпішуць дарожную карту аб супрацоўніцтве
7 ліпеня, Віцебск . У Віцебскім аблвыканкаме адбылася дзелавая сустрэча з дэлегацыяй Наманганскай вобласці Узбекістана, накіраваная на ўмацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва,
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна асабліва адзначыла прывабнасць Наманганскай вобласці, падкрэсліўшы яе яркія прадпрымальніцкія ініцыятывы, развітую турыстычную інфраструктуру і магутны лагістычны патэнцыял. Пры гэтым яна справядліва акцэнтавала, што Віцебскі рэгіён мае не меншыя перспектывы, знаходзячыся на падобнай траекторыі развіцця.
«У Наманганскай вобласці практычна ўвесь аб’ём прамысловай вытворчасці фарміруе лёгкая прамысловасць. Віцебшчына таксама займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці лёгкай прамысловасці. Тут мы бачым пэўную кааперацыю. Сёння дэлегацыя з Узбекістана наведае Аршанскі льнокамбінат. Вельмі цікавы турыстычны патэнцыял, курорты ва Узбекістане. Магчымы абмен дэлегацыямі, турыстамі, школьнікамі, у першую чаргу ў частцы аздараўленчага адпачынку», — расказала яна.
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама падкрэсліла, што хаця з Наманганскай вобласцю ёсць пабрацімскія сувязі, рэгіён пакуль застаецца новым, неадкрытым. «Мы дамовіліся, што да Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, які пройдзе папярэдне ў канцы верасня, абмяняемся дэлегацыямі на рэгіянальным узроўні і падпішам больш дэталёвую дарожную карту», — паведаміла Анжаліка Нікіціна.
Начальнік аддзела ўпраўлення інвестыцый, прамысловасці і гандлю Наманганскай вобласці Азімжон Абідаў лічыць, што ў Віцебскай вобласці вельмі вялікі патэнцыял у сферы сельскай гаспадаркі і турызму. «Сёння ў нас ёсць тры праекты з Беларуссю — па перапрацоўцы сухафруктаў, вытворчасці халадзільнага склада і звязаны з будаўнічымі матэрыяламі. З Мінскім трактарным заводам сумесна будуем завод па вытворчасці міні-трактароў», — расказаў ён.
Ключавымі тэмамі перагавораў сталі меры падтрымкі ў нашым рэгіёне бізнес-ініцыятыў з Узбекістана і стварэнне камфортных умоў для працаўладкавання. Цяпер у Віцебскай вобласці афіцыйна працуюць ужо больш як 200 грамадзян рэспублікі.
Прадстаўнікі Наманганскай вобласці таксама прымуць удзел у Форуме Беларусі і Узбекістана, які праходзіць у Мінску.





