Палітыка

«Аднаўленне дыялогу». Захарава пракаменціравала праведзеныя ў Мінску расійска-грузінскія перагаворы 

Фота прэс-службы МЗС РФ 20 лістапада, Масква /Эдуард Півавар . Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава пракаменціравала праведзеныя ў Мінску расійска-грузінскія перагаворы,

«19 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Расіі Міхаіла Галузіна са спецыяльным прадстаўніком прэм’ер-міністра Грузіі па сувязях з Расіяй, першым намеснікам міністра замежных спраў Грузіі Георгіем Зурабашвілі», — паведаміла Марыя Захарава.

Паводле яе слоў, сустрэча ў Мінску азнаменавала сабой аднаўленне прамога расійска-грузінскага дыялогу. «Праведзены грунтоўны абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай, культурна-гуманітарнай сферах, дасягнуты шэраг практычных дамоўленасцей і, вядома, падкрэслена важнасць умацавання кантактаў паміж людзьмі», — расказала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Яна адзначыла, што гэты перагаворны фармат будзе прадоўжаны ў інтарэсах далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Расіяй і Грузіяй.

«Што датычыцца перспектыў аднаўлення дыпламатычных адносін, грузінскі бок з такой ініцыятывай не звяртаўся», — дадала Марыя Захарава. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»