Эканоміка

Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 40 працэнтах плошчаў

Фота з архіва 13 ліпеня, Мінск . Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 40 працэнтах плошчаў, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

«Паводле аператыўных даных на 13 ліпеня, у краіне азімы ячмень убраны на плошчы 100 тыс. га, што складае 40 працэнтаў ад плана. Тэмпы ўборачнай перавышаюць мінулагоднія па ўсіх абласцях. Намалочана 416 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць — 42 ц/га», — расказалі ў прэс-службе.

У Брэсцкай вобласці намалочана 135 тыс. т, Гомельскай — 98 тыс. т, Гродзенскай — 92 тыс. т, Мінскай — 70 тыс. т, Магілёўскай — 19 тыс. т, у Віцебскай — менш як 1 тыс. т.

Скошана траў другім укосам на плошчы 431 тыс. га, што складае 43 працэнты ад плана 1010 тыс. га.

Нарыхтавана сена 323 тыс. т (46 працэнтаў ад плана), сенажу — 9683 тыс. т (68 працэнтаў ад плана), у тым ліку ў Мінскай вобласці — 2397 тыс. т (68 працэнтаў), у Брэсцкай — 1685 тыс. т (56 працэнтаў), Гродзенскай — 1643 тыс. т (61 працэнт), Магілёўскай — 1475 тыс. т (89 працэнтаў), Віцебскай — 1304 тыс. т (68 працэнтаў), Гомельскай — 1178 тыс. т (77 працэнтаў).

Сіласу нарыхтавана 308 тыс. т пры плане 20 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 2962 тыс. т кармавых адзінак, што складае 29 працэнтаў ад плана 10 131 тыс. т.

Лён выцераблены на 6 тыс. га, што складае 14 працэнтаў запланаваных плошчаў.

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу складае 85 працэнтаў да плана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»