Упор на практыку і ўсебаковыя праграмы. Чаго чакае Лукашэнка ад супрацоўніцтва ВНУ Беларусі і КНР?
30 чэрвеня, Пекін . Сумесныя адукацыйныя праграмы ВНУ Беларусі і Кітая павінны быць арыентаваны на практыку і прыносіць карысць народам абедзвюх краін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай адукацыйнай беларуска-кітайскай праграмы паміж вядучымі ВНУ дзвюх краін па спецыяльнасці «біятэхналогія» ў Пекінскім універсітэце,
«Мы хацелі б, каб пачатак, пакладзены тут, развіваўся. Мы ў Беларусі хацелі б, каб гэтыя праграмы былі глыбокімі і ўсебаковымі, каб яны (мы гэтага таксама хацелі б) былі практыка-арыентаванымі. У адваротным выпадку навошта гэта навучанне, калі гэта не будзе ў поўнай меры накіравана на практыку і не будзе прыносіць карысць двум народам?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
/Будзе дапоўнена/.







