Прэзідэнт

Дзмітрый Гарадзецкі назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гродзенскай вобласці

Дзмітрый Гарадзецкі 23 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Дзмітрыя Гарадзецкага памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Гродзенскай вобласці,

Да гэтага часу Дзмітрый Гарадзецкі займаў пасаду першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
«У Гродзенскай вобласці з-за таго, што там у нас ваенны чалавек (гаворка пра старшыню Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева. — Заўвага ), яму патрэбна апора ў галіне сельскай гаспадаркі. Ён не спецыяліст у сельскай гаспадарцы, хоць за гэты час, будучы памочнікам і губернатарам, ён атрымаў вопыт па многіх напрамках. І чалавек ён такі хваткі. Але тым не менш апора гэта патрэбна будзе», — сказаў Прэзідэнт.

«Таму ад вас вельмі сур’ёзна залежыць развіццё і вынікі работы сельскай гаспадаркі ў Гродзенскай вобласці», — падкрэсліў беларускі лідар.
Акрамя таго, былы віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка, які курыраваў ва ўрадзе сферу АПК, накіроўваецца на працу на канкрэтны ўчастак у Гродзенскую вобласць. «Гэта таксама для нас такая добрая падмога ў Гродзенскай вобласці. І ён павінен разумець, што туды не адпачываць ідзе. А мы ад яго чакаем, я перш за ўсё чакаю, выніку ў галіне сельскай гаспадаркі і арганізацыі справы ў сельскай гаспадарцы і перапрацоўцы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася , новым віцэ-прэм’ерам па пытаннях АПК назначаны Аляксандр Ломскі, які да гэтага часу займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Беларусі — інспектара па Брэсцкай вобласці. А да гэтага працаваў на пасадзе першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»