Грамадства

Прадаўжаецца раптоўная праверка манеўраных груп тэрытарыяльных органаў пагранслужбы

17 лістапада, Гродненскі раён . Прадаўжаецца раптоўная праверка манеўраных груп тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі. Сёння на палігоне «Гожскі» падраздзяленні са складу манеўраных груп выконваюць практыкаванні са штатнай зброі,

Учора ваеннаслужачыя манеўранай групы Лідскага пагранічнага атрада паспяхова выканалі задачу па пад’ёме па трывозе, зрабілі марш у раён выканання задач, а таксама выканалі практыкаванне па агнявой падрыхтоўцы са стралковай зброі — аўтамата Калашнікава, пісталета Макарава, кулямёта Калашнікава і снайперскай вінтоўкі Драгунова.
Сёння ваеннаслужачыя некалькіх пагрангруп выконваюць кантрольную стральбу са штатнай зброі — БРДМ-2, буйнакалібернага кулямёта Уладзімірава танкавага, кулямёта Калашнікава танкавага, а таксама з ручнога процітанкавага гранатамёта, аўтаматычнага гранатамёта на станку. Выконваюцца практыкаванні днём, будуць і начныя стрэльбы. Ваеннаслужачым трэба паразіць мішэні — бронетранспарцёр праціўніка, разлік РПГ, атакуючага стралка. Як расказаў начальнік разліку манеўранай групы Лідскага пагранатрада, яго экіпаж адстраляўся з БРДМ-2 сёння на выдатна: «Урэшце, як і заўсёды. Падрыхтоўка ў нас вельмі добрая, своечасовая. Страляем два разы ў месяц на вялікіх палігонах, кожны тыдзень у нас на сваім палігоне стрэльбы з аўтаматаў і кулямётаў. Я лічу, што сённяшні вынік — гэта вынік нашай работы, праведзенай за год. Мой экіпаж паказаў усё, на што ён здольны”.
«Роўна год я са сваімі хлопцамі. Гэта цудоўныя хлопцы, абодва адвучаны на механіка-вадзіцеля і наводчыка, узаемазамяняльныя, у выпадку чаго могуць заняць любое месца», — адзначыў начальнік разліку манеўранай групы Лідскага пагранатрада.

У складзе гэтага экіпажа, дарэчы, браты-блізняты. Абодва хлопцы рады, што трапілі менавіта ў пагранічныя войскі. «Гэта ганаровая місія — ахоўваць рубяжы нашай Радзімы. Служыць цікава, заўсёды можна паспадзявацца на брата, не так цяжка маральна, намнога лягчэй пераносіць усякія цяжкасці, — падзяліліся ваеннаслужачыя. — Вынікам сённяшнім задаволены. Адстраляліся выдатна. Цяпер у нас ёсць магчымасць паказаць, чаму мы навучыліся, яшчэ больш удасканаліць свае навыкі». Фота Леаніда Шчаглова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»