Фаварыты футбольнага чэмпіянату Беларусі правядуць адкладзеныя матчы
Фота з архіва 28 кастрычніка, Мінск . Галоўныя фаварыты футбольнага чэмпіянату Беларусі правядуць сёння перанесеныя матчы 17-га тура,
У цэнтральным паядынку лідар першынства «МЛ Віцебск» згуляе ў гасцях у «Іслачы», якая займае трэцяе месца. У першым крузе сустрэча гэтых сапернікаў у Віцебску завяршылася ўнічыю — 1:1. У мінулым туры «МЛ Віцебск» перамог у паўночным дэрбі футбалістаў «Віцебска» — 2:0, а «ваўкі» разграмілі ў Наваполацку аўтсайдара першынства «Нафтан» з лікам 6:0.
Таксама сёння мінскае «Дынама», якое ідзе другім, будзе сапернічаць у Бабруйску з мясцовай «Белшынай». На старце гэтага чэмпіянату мінчане перамаглі бабруйчан у сябе дома з рэзультатам 2:0. У мінулы ўік-энд дынамаўцы атрымалі выязную вікторыю над футбалістамі «Гомеля» — 2:1, а «Белшына» таксама на выездзе адолела барысаўскі БАТЭ — 1:0.
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «МЛ Віцебск» — 56 ачкоў (25 матчаў), «Дынама» (Мінск) — 55 (25), «Іслач» — 52 (25), «Дынама» (Брэст) — 47 (26), «Нёман» — 43 (26). Турнірную табліцу замыкае «Нафтан», які набраў 17 ачкоў, у «Дняпра» на тры балы больш, у актыве БАТЭ 21 ачко. Бамбардзірскую гонку ўзначальвае брэсцкі дынамавец Ягор Карцоў, які забіў 13 мячоў, на адзін гол менш забіў Цімафей Сіманенка з «Гомеля».
У канцы гэтага тыдня пройдуць сустрэчы 27-га тура:
30 кастрычніка «Арсенал» — БАТЭ;
31 кастрычніка «Баранавічы» — «Нафтан», «Дынама» (Брэст) — «Віцебск», «Днепр» — «Гомель»;
1 лістапада «Іслач» — «Славія», «Дынама» (Мінск) — «Нёман», «Тарпеда-БелАЗ» — «Белшына», «МЛ Віцебск» — «Мінск».






