Эканоміка

У Беларусі накапана 3 млн тон цукровых буракоў

Фота з архіва 15 кастрычніка, Мінск . У Беларусі накапана 3021 тыс. т цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сярэдняя ўраджайнасць — 475 ц/га, што на 26 ц/га вышэй за мінулагоднюю. Цукрыстасць — 17%.

Караняплод убраны з плошчы 64 тыс. га, гэта 59% ад плана ў памеры 109 тыс. га. У Мінскай вобласці накапана 1133 тыс. т, у Гродзенскай — 1042 тыс. т, Брэсцкай — 523 тыс. т, Магілёўскай — 280 тыс. т, Гомельскай — 23 тыс. т, Віцебскай — 20 тыс. т.

У буракапрыёмныя пункты вывезена 79% убраных караняплодаў. У лік дзяржзаказу пастаўлена 1903 тыс. т — 57% ад плана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»