Больш за 13,6 га прасек уздоўж ЛЭП расчышчана для засцярогі ад падзення дрэў у Беларусі з пачатку года
Фота з архіва Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» Ці ёсць адрозненні ва ўспрыманні Дня народнага адзінства ў розных пакаленняў? Якія заўвагі выяўляліся ў час планавых праверак цеплазабеспячальных арганізацый, расказаў эксперт 11 кастрычніка, Мінск . У Беларусі з пачатку года для засцярогі ад падзення дрэў расчышчана больш за 13,6 га прасек уздоўж ліній электраперадачы напружаннем 10-35 кВ. Аб гэтым расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Міхаіл Шавалдзін у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
Гэта складае больш за 79% ад гадавога плана, падкрэсліў Міхаіл Шавалдзін. Акрамя таго, сумесна з прадпрыемствамі лясной гаспадаркі наведзены парадак на прылеглых да прасек тэрыторыях працягласцю больш як 1,24 тыс. км.
Адказваючы на пытанне аб механізме ўзаемадзеяння з леснікамі, ён удакладніў, што працэс мае комплексны характар. «Гэта сумесная работа энергетыкаў і спецыялістаў Мінлясгаса. Кожны выконвае свае задачы: нехта займаецца арганізацыйнымі пытаннямі, нехта — непасрэдна высечкай і раскарчоўкай. Важна, каб работы выконвалі прафесіяналы, таму мы цесна кааперуемся з лясной гаспадаркай», — растлумачыў Міхаіл Шавалдзін.
Ён таксама выказаў падзяку Міністэрству лясной гаспадаркі за садзейнічанне ў забеспячэнні надзейнасці электразабеспячэння.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту





