«Памяць. Выбар. Адказнасць». У Магілёве праходзіць гістарычны форум Саюзнай дзяржавы
8 кастрычніка, Магілёў . У Музеі Славы Магілёўшчыны стартаваў маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы «Памяць. Выбар. Адказнасць»,
Тут сабраліся больш за 100 маладых дэпутатаў, парламентарыяў, гісторыкаў і грамадскіх дзеячаў дзвюх дзяржаў. Разам яны абмяркуюць формы і метады захавання гістарычнай памяці, выпрацуюць адзіны падыход да абароны гістарычнай праўды.
Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Малашка адзначыў, што гістарычны форум стаў важнай часткай фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», дапоўніўшы яго патрыятычным зместам.
«Мы разумеем важнасць нашай гістарычнай праўды і спадчыны, менавіта правільнага разумення, і ў першую чаргу сярод маладых людзей. Геапалітыка настолькі зменлівая, настолькі ўплывае на розум нашых грамадзян, у тым ліку змяняе наша жыццё, што разуменне сваіх каранёў становіцца ўсё больш важным», — сказаў ён.
Усе маладыя людзі розныя, але ў іх ёсць агульныя каштоўнасці. «Іх усіх аб’ядноўвае пачуццё дачынення да нашай агульнай гісторыі, да нашай Айчыны. І важна, што яны, вяртаючыся ў свае працоўныя, навуковыя і педагагічныя калектывы, будуць трансліраваць гістарычную праўду ў далейшым», — рэзюмаваў Валерый Малашка.
Праграма форуму разлічана на два дні: сёння пройдуць пленарнае пасяджэнне ў Музеі Славы Магілёўшчыны і тэматычныя секцыі на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова. Таксама запланаваны адкрытыя лекцыі, экскурсіі, сустрэчы і абмеркаванні. 




Фота Алега Файніцкага






