На рэках Беларусі захоўваецца рост узроўняў вады — Белгідрамет
25 верасня, Мінск . На рэках Беларусі захоўваецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«У перыяд з 22 па 24 верасня на рэках краіны назіраўся рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. Па стане на 25 верасня, амаль усюды на рэках захоўваецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны да 53 см, Віліі — да 18 см, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа — да 12 см. На рэках басейна Прыпяці назіраецца ў асноўным роўны ход узроўняў вады», — паведамілі ў Белгідрамеце.
На Віліі каля аграгарадка Сцешыцы і прытоку Нёмана рацэ Рось каля вёскі Студзянец узроўні вады блізкія да адзнак выхаду на пойму.
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Жлобіна, Рэчыцы і Лоева, Бярэзіне каля Бабруйска і Светлагорска, Сожы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля, Прыпяці каля вёскі Чэрнічы і Мазыра.
Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 10 да 16 градусаў, у вадаёмах — ад 13 да 15 градусаў. Гідролагі прагназуюць, што ў бліжэйшыя дні павышэнне ўзроўняў вады на рэках прадоўжыцца, тэмпература істотна не зменіцца.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





