У 13 раёнах Беларусі дазволена наведванне лясоў, у астатніх дзейнічаюць абмежаванні і забароны
Фота з архіва 11 верасня, Мінск . На большай частцы тэрыторыі Беларусі абмежавана наведванне лясоў, толькі 13 раёнаў свабодныя для наведвання. Аб гэтым са спасылкай на даныя інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Жоўтым колерам абазначана большая частка раёнаў Беларусі. Забароны ўведзены ў двух раёнах Брэсцкай вобласці — Маларыцкім і Брэсцкім. Свабодныя для наведвання толькі 13 раёнаў краіны: Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Лепельскі, Мёрскі, Пастаўскі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі раёны Віцебскай вобласці, Гродзенскі, Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі раёны Гродзенскай вобласці, а таксама Маладзечанскі і Мядзельскі раёны Міншчыны.
Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна абнаўляецца. Адпаведныя даныя можна атрымаць у райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.





